Абнародаваныя вынікі экспертыз па смерці актывістаў Еўрамайдана

Міліцыя яшчэ раз звярнулася да магчымых сведкаў з просьбай паведаміць усю наяўную ў іх інфармацыю, якая будзе спрыяць раскрыццю гэтых злачынстваў, перадае censor.net.ua.



Органы ўнутраных спраў працягваюць расследаванне забойстваў, якія адбыліся 22 студзеня. Нагадаем, што тры мужчыны — Нігаян, Жызнеўскі і Сенік — атрымалі раненні і памерлі.



Праваахоўнікі змаглі выявіць дакладны час смерці трох мітынгоўцаў. Аднак яны не могуць устанавіць час і месца, дзе мітынгоўцы атрымалі цялесныя пашкоджанні. Гэтых звестак, як і паказанняў сведак, у праваахоўнікаў дагэтуль няма.



Сёння міліцыянты спрабавалі знайсці і дапытаць сведку, які нібыта бачыў, як атрымаў раненні беларус Міхаіл Жызнеўскі, і даў каментар з гэтай нагоды тэлевізіі. Яго клічуць Тарас Кабялка. Але па звестках людзей, якія называюць сябе "аховай" Украінскага дома, такога чалавека няма сярод людзей, якія знаходзяцца ў будынку.



Тым часам міліцэйскія экспертызы кажуць, што стралялі ў забітых з блізкай адлегласці — 2-3 метры. Пра гэта сведчаць сляды пораху на вопратцы загінулых.



Акрамя таго з папярэдніх высноваў зразумела, што стрэлы зробленыя зверху пад даволі вялікім кутом. Аднак для таго, каб правесці дэталёвае даследаванне, трэба ведаць дакладнае месца, дзе пацярпелыя атрымалі раненні.



Фота Міхаіла Жызнеўскага — з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі