АБСЕ пацвердзіла ўдзел расійскіх вайскоўцаў у канфлікце на Данбасе

Прэс-сакратар місіі АБСЕ Майкл Бацюркіў пацвердзіў NEWS.israelinfo.ru, што ў пятніцу міжнародныя назіральнікі прысутнічалі на “папярэдніх перамовах” паміж афіцэрамі ўкраінскіх і расійскіх узброеных сіл, якія адбыліся ў горадзе Саледар.

Пра перамовы паведаміла і МЗС Расіі і адразу ж абвергла інфармацыю, якая сведчыла пра наўпроставы ўдзел расійскіх вайскоўцаў у перамовах аб вызначэнні “буфернай зоны” паміж самаабвешчанымі рэспублікамі і ўкраінскім войскам. Паводле версіі Крамля, Расія ўдзельнічала ў гэтых перамовах толькі як пасярэднік.

Пры гэтым кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў абмеркаваў сітуацыю са знаходжаннем масавых пахаванняў пад Данецкам з генсекам ААН Пан Гі Мунам, генсекам АБСЕ Ламбэрта Заньерам, а таксама са старшынёй АБСЕ Дзідзье Буркхальтэрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі