АБСЕ будзе падтрымліваць фермерства ў чарнобыльскіх раёнах

АБСЕ плануе падтрымаць праекты, скіраваныя на развіццё прыватных падсобных і малых фермерскіх гаспадарак у пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнах, паведамляе БелаПАН. Пра гэта заявіў кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Халер. На сёння ў Брагінскім раёне пры падтрымцы Еўрасаюза рэалізуюць праект “Падтрымка ініцыятываў вясковых жыхароў па развіцці агародніцтва, жывёлагадоўлі і фінансавання сельскай гаспадаркі”. Паводле звестак Гомельскага аблвыканкаму, каля 50 вясковых сем’яў на Брагіншчыне хочуць займацца фермерствам, каб мець стабільную крыніцу прыбыткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі