AC/DC прадалі мільён копій новага альбома ў ЗША

Новы альбом AC/DC "Black Ice" другі тыдзень застаецца лідэрам продажаў у ЗША. На мінулым тыдні была прададзеная 271 тысяча копій, а агульны аб'ём продажаў перавысіў мільён экзэмпляраў, паведамляе Reuters.  На другім месцы ў чарце Pink з альбомам "Funhouse": было прададзена 180 тысяч копій ад Pink.

На чацвёртым месцы размясціўся Джон Леджэнд са сваім трэцім альбомам "Evolver", яго продажу склалі 133 тысячы копій. Следам за ім ідуць дзве зоркі кантры, Тобі Кейт з альбомам "That Don't Make Me a Bad Guy" і Рэскал Флатс са складанкай хітоў. Іх продажу склалі 91 і 89 тысяч асобнікаў адпаведна.

Сёмае месца ў альбома рэпера T.I. "Paper Trail", восьмае - у складанкі хітоў Селін Дыён "My Love: Essential Collection". На дзявятай пазіцыі Snow Patrol з кружэлкай "A Hundred Million Suns", замыкае дзясятку "Lucky Old Sun" Кені Чэсні.

Фота: www.homerock.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі