Ад Новага года траса Мінск-Магілёў стане платнай

Як інфармуе БЕЛТА, на другім этапе стварэння сістэмы BelToll зборы за праезд пачнуць спаганяць на ўчастку магістралі М-4 Мінск — Магілёў з 74-га па 192-і км. Такім чынам, агульная працягласць сеткі платных аўтадарог у краіне дасягне 933 км.



Будуць усталяваныя 11 дадатковых станцый збору і кантролю аплаты. Таксама адкрыюцца два новыя пункты абслугоўвання карыстальнікаў платных дарог з кругласутачным рэжымам працы. Першы з іх будзе працаваць у Мінску ў асобным павільёне на Партызанскім праспекце (на выездзе з горада), другі адкрыюць у вёсцы Натальеўск (Мінская вобласць, Чэрвенскі раён).



У прэс-службе BelToll кажуць, што для зручнасці карыстальнікаў зменяць сваё месцазнаходжанне некаторыя дзейсныя пункты абслугоўвання кліентаў у Магілёве і Беразіне.



Фота — transinfo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі