Адкрыццё Еўрапейскіх гульняў-2019 пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама"

Адкрыццё Еўрапейскіх гульняў-2019 пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама"

Адкрыццё другіх Еўрапейскіх гульняў-2019 пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама". Сама ж арэна, якая ўзводзіцца, пачне дзейнічаць да канца 2017 года. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Шорац: "Галоўная задача — максімальна хутка дабудаваць лёгкаатлетычны стадыён "Дынама", на якім пройдзе адкрыццё гэтага мерапрыемства і будзе праходзіць частка спаборніцтваў. Цэнтр мастацкай гімнастыкі, які таксама будзе задзейнічаны".

Паводле слоў Шорца, Цэнтр мастацкай гімнастыкі будзе здадзены ў эксплуатацыю ў сярэдзіне 2018 года. Кіраўнік сталіцы адзначыў, што наступны год будзе вельмі важны, паколькі "будзе закладзена база для правядзення Еўрапейскіх гульняў". Мінск стане "асноўнай пляцоўкай, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі