Адлічанага студэнта-выдатніка аднавілі ў БДУ на платнай аснове

Адлічанага студэнта-выдатніка аднавілі ў БДУ на платнай аснове

Адлічанага пасля Дня волі ў 2015 годзе студэнта БДУ Пятра Маркелава аднавілі на платнай аснове. Да адлічэння ён быў выдатнікам і вучыўся на трэцім курсе. Цяпер ён не толькі будзе плаціць грошы, але і згубіць два семестры, бо яму дазволілі аднавіцца толькі на чацвёрты семестр.

Малады чалавек будзе прасіць кіраўніцтва ўніверсітэта, каб яго ўсё ж аднавілі на трэці курс, распавёў ён Радыё Свабода.

Афіцыйна Маркелаў быў выключаны з фізічнага факультэта за пропускі заняткаў пры сярэднім бале 8,6. Да адлічэньня ён балатаваўся ў дэпутаты Мінскага гарадскога савета ў 2014 годзе, падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015-га быў актыўным назіральнікам і ладзіў відэатрансляцыю з выбарчага ўчастку, спрабаваў зарэгістраваць студэнцкае аб’яднанне “Інтэрмарыум”, якое спрыяе аднаўленню культурных і сацыяльных сувязяў паміж краінамі Міжмор'я, а таксама палітычнай і эканамічнай інтэграцыі рэгіёну.

Малады чалавек кажа, што хоча вучыцца і жыць ў Беларусі, каб зрабіць сваю краіну лепшай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі