Студэнта-юрыста дэпартавалі з Беларусі за нявыплачаныя штрафы
Замежны студэнт, якога дэпартавалі з Беларусі
Замежнага студэнта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта дэпартавалі з Беларусі і забаранілі яму ўезд у краіну на пяць гадоў, паведамляе гродзенская міліцыя.
Рашэнне пра дэпартацыю абвясцілі ва ўніверсітэце на "прафілактычным мерапрыемстве", куды сабралі іншых замежных студэнтаў. На хлопца дэманстрацыйна начапілі кайданкі.
Замежнік вучыўся на другім курсе юрыдычнага факультэта. Нагодай для высылкі стала тое, што ён нясвоечасова падаў дакументы для падаўжэння дазволу на часовае пражывання, а таксама меў сем парушэнняў па лініі ДАІ. Хаця хлопец і вучыўся на юрыста, з трох штрафаў ён аплаціў толькі адзін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.