Адміністрацыя Мікалаева паведамляе, што акупантаў выбілі з горада

Адміністрацыя Мікалаева паведамляе, што акупантаў выбілі з горада

Украінскім войскам удалося выбіць акупантаў з Мікалаева, але баі на ўскраінах працягваюцца. Пра гэта заявіў кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім.

"Выбілі мы іх трохі, але бой працягваецца. Каментаваць не магу. Гэта значыць, ужо на ўскраінах, але па горадзе выбілі", — перадае УНІАН яго словы.

Таксама Кім заявіў, што ўкраінцам удалося адбіць у расіян ваенны аэрадром "Кульбакіна", які абстралялі ў першы дзень ўварвання Расіі ва Украіну. Над ім узняты ўкраінскі сцяг.

Крыху пазней кіраўнік вайсковай адміністрацыі дадаў, што акупанты пачалі контрнаступ на аэрадром, і папрасіў жыхароў не выходзіць са сховішчаў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі