Адвакат Беражкова: За яго заступаліся двое вядомых і ўплывовых людзей

Адвакат Беражкова: За яго заступаліся двое вядомых і ўплывовых людзей

Генеральны менеджар хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Уладзімір Беражкоў знаходзіцца пад вартай з 13 жніўня. Следства вінаваціць яго ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Па версіі следчых, Беражкоў зняў з фіктыўнай карткі 1 мільярд рублёў.

Жонка Беражкова Святлана распавяла "Комсомольской правде", што апошні месяц ніякіх следчых дзеянняў не праводзілася. Толькі нядаўна была прызначаная праверка хакейнага клуба, ёй цяпер займаецца Мінфін.

Адвакатка затрыманага спецыяліста Вольга Стэчман кажа, што абарона двойчы звярталася з хадайніцтвамі аб змяненні меры стрымання, але атрымала адмовы. "За Уладзіміра Беражкова заступіліся двое ўплывовых і вядомых людзей, якія гатовыя быць яго паручыцелем. Гэта значыць, яны даюць гарантыі, што, знаходзячыся на волі, Беражкоў не ўчыніць ніякага злачынства, не ўцячэ ад следства, не будзе аказваць ўплыву на сведак. У выпадку парушэння паручыцелям пагражае вялікі штраф, аднак паручыцелям адмовілі яшчэ ў верасні", — паведаміла адвакатка.

Са сваёй абаронцай Беражкоў сустракаўся літаральна раніцай у чацвер. Сваёй віны ў крадзяжы грошай ён не прызнае.

Фота: Беларускі Партызан

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі