Адвакат Калеснікавай: "Не было ні ценю сумневу, што я буду яе абараняць"

Людміла Казак / TUT.BY 
Людміла Казак / TUT.BY 

Сёння, 19 лютага, на пасяджэнні кваліфікацыйнай камісіі па адвакацкай дзейнасці будзе разглядацца пытанне аб прыпыненні ліцэнзіі адваката Людмілы Казак. Нагода — здзейсненае правапарушэнне. Гаворка ідзе аб затрыманні ў канцы верасня і штрафе, які яна атрымала па рашэнні суда "за непадпарадкаванне міліцыі".

Калі будзе прынята рашэнне аб пазбаўленні яе ліцэнзіі, то Марыя Калеснікава страціць ужо чацвёртага абаронцу. Раней быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі Аляксандр Пыльчанка. У дачыненні да яшчэ двух яе адвакатаў распачатыя крымінальныя справы: Максім Знак знаходзіцца ў зняволенні, Ілля Салей — пад хатнім арыштам.

Раней Казак ужо выносілі заўвагу за той адміністрацыйны працэс. Зараз вырашылі пакараць яшчэ раз.

"Я патлумачыць не магу. Выходзіць, у мяне такая шматслаёвая адказнасць за тое, што адбылося наогул не па маёй віне",заявіла Казак у інтэрв'ю парталу TUT.BY напярэдадні пасяджэння камісіі.

Яна таксама распавяла, як праходзілі затрыманне і суд. У той дзень яна спяшалася на працэс, на вуліцы да яе "падбеглі трое мужчын у масках, вокамгненна  — ніхто не прадстаўляўся і не казаў, за што мяне затрымліваюць — змясцілі ў аўтамабіль без апазнавальных знакаў".

Ні ў машыне, ні ў РУУС ёй толкам не патлумачылі, за што яна затрыманая. Усе яе просьбы — звязацца з адвакатам, паведаміць калегам, удзельнікаў працэсу, на які яна спяшалася — засталіся без увагі.

"Мяне шукаў суд, таму што я бясследна знікла. Высветлілася, што мой муж і адвакаты стаялі ля будынка РУУС, пыталіся, ці ў вас Людміла Казак, ім адказвалі: "Не". Гэта значыць супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС, пэўна ведаючы, што я знаходжуся ў іх, старанна хавалі гэта", — распавяла адвакатка.

Паводле яе слоў, у той дзень у РУУС яна напісала "кіламетры скаргаў", якія затым бясследна зніклі. Ноч яна правяла на Акрэсціна, а на наступны дзень суд аштрафаваў яе "за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі".

Адвокат Колесниковой: "Не было ни тени сомнения, что я буду ее защищать"
У судзе праз скайп / svaboda.org

Тады ў верасні адвакацкая супольнасць актыўна адрэагавала на яе затрыманне — толькі ў суд прыйшлі каля 50 калегаў. Зараз абараніць яе калегі хутчэй за ўсё не змогуць — у склад калегіі ўваходзяць не толькі адвакаты, але і прадстаўнікі Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры, пяць прадстаўнікоў Мінюста, два прадстаўнікі ад навуковых арганізацый.

"Рашэнне прымаецца простай большасцю. Гэта значыць, нават калі ўсе адвакаты будуць гарой стаяць за калегу, ім не ўдасца паўплываць на выніковае рашэнне, якое можа ўступіць у сілу ў той жа дзень", — патлумачыла Казак.

Яна прызнаецца, што нават на фоне вераснёўскага затрымання і прэсінгу на калегаў у яе ні разу не было думкі адмовіцца ад абароны Калеснікавай.

"Для мяне было непрымальна ўключаць дробязныя механізмы абароны сябе асабіста. Абараняючы такую моцную жанчыну, немагчыма дапусціць слабасць. У мяне не было ні ценю сумневу, што я буду ажыццяўляць яе абарону. Вырашальную ролю ў далейшых падзеях, я думаю, адыграла тое, што мы хацелі даказаць: у дачыненні да Марыі здзейснены шэраг злачынстваў. Ні я, ні Калеснікава не збіраліся спыняцца", — адзначыла адвакат.

Напярэдадні разгляду пытання аб пазбаўленні Людмілы Казак ліцэнзіі Марыя Калеснікава з СІЗА звярнулася па дапамогу да адвакатаў з сусветным імем. Яна папрасіла іх дапамагчы беларускім вязням не застацца без права на абарону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі