Адваката Антона Гашынскага пазбавілі ліцэнзіі

Адваката Антона Гашынскага пазбавілі ліцэнзіі

Адвакацкай ліцэнзіі пазбаўлены Антон Гашынскі, піша "Наша Ніва". 

Ён працаваў у беларускай адвакатуры з 2004 года, з'яўляецца кіруючым партнёрам адвакацкага бюро "Маслаў, Гашынскі і партнёры".

Апошнія месяцы Гашынскі вёў мноства палітычных спраў. Ён абараняў палітолага Віталя Шклярава, журналіста Андрэя Аляксандрава, айцішнікаў кампаніі PandaDoc, аўтара ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзіміра Няронскага, расіяніна Ягора Дуднікава, выкладчыцу БДІУР Вольгу Філатчанкаву, абвінавачаную  па "справе студэнтаў". 

Апошнім часам Гашынскі таксама абараняў інтарэсы расіянкі Сафіі Сапегі, затрыманай разам з Раманам Пратасевічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі