Афрыка, Азія, Расія: дзе Беларусь правядзе "нацыянальныя выставы" ў 2023-м

Трактар МТЗ на выставе
Трактар МТЗ на выставе

У 2023 годзе беларускія чыноўнікі плануюць арганізаваць у замежных дзяржавах восем "нацыянальных выставак". Яны закліканыя "прасоўваць айчынныя тэхналогіі, навуковыя распрацоўкі, тавары і паслугі на знешні рынак". Такія звесткі змяшчае пастанова ўрада "Аб плане нацыянальных выставак (экспазіцый) у замежных дзяржавах на 2023 год", апублікаваная на pravo.by.

Адзіная еўрапейская лакацыя, дзе будзе праведзена беларуская "нацыянальная выстава", — горад Нові Сад у Сербіі. Там прадукцыя з Беларусі будзе прадстаўлена на міжнароднай сельскагаспадарчай выставе "International Agricultural Trade Fair Novi Sad" у траўні.

Усе астатнія лакацыі — у Афрыцы і ў Азіі. "Нацыянальныя выставы" беларусаў пройдуць у Пакістане (сакавік), Алжыры (чэрвень), Расіі (ліпень), Азербайджане (кастрычнік), Кітаі (лістапад), Егіпце і В'етнаме (снежань).

Африка, Азия, Россия: где Беларусь проведёт "национальные выставки" в 2023-м

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі