АГП: Беларускаму амбасадару не далі выступіць у дыскусіі Еўранэста

Пра гэта паведамляе сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі. 1 красавіка ў Брусэлі прайшло пасяджэнне працоўнай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест). У дыскусіі прымалі ўдзел лідары беларускай апазіцыі. Таксама быў запрошаны міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Аднак, паводле інфармацыі АГП, на пасяджэнне міністр даслаў замест сябе амбасадара.



У адказ на гэта старшыня пасяджэння еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі заявіў: "Мы не запрашалі амбасадара. Таму яму і было адмоўлена ў магчымасці ўдзельнічаць у сённяшняй дыскусіі".



Польскі парламентар таксама адзначыў, што сёння "будучыня Усходняга партнёрства пад вялікім пытаннем, мае месца расійскае ваеннае вета на гэты праект".



Еўранэст з'яўляецца парламенцкіх вымярэннем праграмы "Усходняе партнёрства". Гэты орган складаецца з дэпутатаў Еўрапарламента і парламентаў краін — удзельніц ініцыятывы. Афіцыйная дэлегацыя Беларусі да ўдзелу ў Еўранэсце не запрошаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі