Акцыя “Дзень без аўтамабіля” пройдзе ў Беларусі 22 верасня

22 верасня ў Беларусі пройдзе агульнарэспубліканская акцыя “Дзень без аўтамабіля”. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства прыроды і навакольнага асяроддзя паведамляе агенцтва “Интерфакс”. Акцыя арганізаваная Мінпрыроды і Міністэрствам унутраных спраў пры падтрымцы Міністэрства транспарта і камунікацый, а таксама Міністэрства адукацыі Беларусі. Яна носіць добраахвотны характар, і ніякіх абмежаванняў адносна аўтамабілістаў не прадугледжвае.

У Беларусі “Дзень без аўтамабіля” праводзіцца ў другі раз. Паводле звестак Мінпрыроды, леташняя акцыя прайшла досыць паспяхова: выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу 22 верасня скараціўся больш чым на 400 тон. Сёлета эксперты чакаюць ідэнтычных паказчыкаў.

Агульнаеўрапейскі “Дзень без аўтамабіля” праходзіць штогод 22 верасня. У акцыі прымае ўдзел больш за тысячу гарадоў. Свой удзел у сёлетняй акцыі ўжо пацвердзілі 1,215 гарадоў па ўсім свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі