Акцыя “Дзень без аўтамабіля” пройдзе ў Мінску 22 верасня
Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да экалагічных праблем, нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтатранспарту на навакольнае асяроддзе, у тым ліку на якасць атмасфернага паветра ў гарадах.
Усім уладальнікам аўтамабіляў прапаноўваецца абмежаваць выкарыстанне асабістага транспарту і пры неабходнасці скарыстацца грамадскім.
Па выніках апошніх назіранняў каля 80 адсоткаў усіх шкодных выкідаў у атмасферу ў сталіцы прыходзіцца на долю транспарту.
Як паказваюць даследаванні, у Беларусі за дзень аўтатранспарт выкідвае ў паветра каля 3,3 тысяч тон забруджвальных рэчываў, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.