Актывістам незалежных прафсаюзаў прысудзілі вялікія тэрміны
Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў, Вацлаў Арэшка / spring96.org
У Мінскім гарадскім судзе абвешчаныя прысуды актывістам незалежных прафсаюзаў. Генадзю Фядынічу і Васілю Берасневу прысудзілі па 9 гадоў, Вацлаву Арэшку — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша "Салідарнасць".
Суд над імі быў закрытым.
Палітвязняў абвінавацілі ў закліках санкцый, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім.
Лідараў прафсаюзаў затрымалі 19 красавіка 2022 года. Прафсаюз РЭП, да якога яны належалі, у красавіку быў прызнаны "экстрэмісцкай арганізацыяй", а ўлетку ліквідаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.