Актывістку з Расіі, якая пажартавала пра выбухоўку, пакінулі ў СІЗА ў Мінску

Актывістку з Расіі, якая пажартавала пра выбухоўку, пакінулі ў СІЗА ў Мінску

Транспартная пракуратура адхіліла хадайніцтва Следчага камітэта аб вызваленні расійскай ЛГБТ-актывісткі Марыі Рымар пад заклад. Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, 12 ліпеня жанчына была пераведзеная ў мінскае СІЗА №1 на Валадарскага.

Расійская актывістка Марыя Рымар была затрыманая 7 ліпеня падчас рэгістрацыі на рэйс Мінск — Масква ў Нацыянальным аэрапорце “Минск”. Паводле адваката, яго падабароннай не спадабаўся асабісты дагляд, які праводзіўся ў сувязі з узмоцненым кантролем.

У жанчыны здарыўся канфлікт з супрацоўнікамі аэрапорта і яна ў жарт паведаміла, што “траціл у яе ў сумцы”, пасля чаго яе затрымалі.  Па гэтым факце распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 340 КК Беларусі (“заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку”).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі