Актывісты "Гавары праўду" чакаюць прабачэнняў ад Таццяны Караткевіч
Пінскія актывісты кампаніі "Гавары праўду" абурыліся выказваннямі лідаркі кампаніі Таццяны Караткевіч з нагоды затрымання аўтараў сайта "Рэгнум"за беларусафобскія тэксты.
Нагадаем, экс-кандыдатка ў прэзідэнты заявіла аднаму з расійскіх сайтаў, што асабіста ведае затрыманага Юрыя Паўлаўца і лічыць, што ён "проста выказваў сваё меркаванне". Караткевіч адзначыла, што не падзяляе поглядаў затрыманых аўтараў і не згодная з іх ацэнкамі сітуацыі ў Беларусі.
Гэтае інтэрв'ю абурыла пінчукоў Дзмітрыя Прылоўскага, Дзмітрыя Сергіевіча і Аляксандра Копася. У акаўнце пінскай філіі "Гавары праўду" ў сацсетцы "Вконтакте" яны абнародавалі заяву. Актывіст падкрэсліваюць, што "нацыянальнымі інтарэсамі гандляваць не трэба ні ў Маскве, ні ў Бруселі". Яны заявілі, што чакаюць ад Таццяны Караткевіч прабачэнняў за свае словы, перадае "Белсат".