Akute напісалі песню для ўкраінскіх сяброў, якія змагаюцца за свабоду
Магілёўскі гурт Akute у новай праграме "Еўрарадыё live" прэзентаваў песню "Калі б я застаўся з табой". Гэтая кампазіцыя прагучала ўпершыню і наўрад ці гурт будзе выконваць яе на бліжэйшых канцэртах.
"Мы граем яе ўвогуле ўпершыню для каго б то ні было. Песню "Калі б я застаўся з табой" мы прысвячаем нашым украінскім сябрам, якія змагаюцца за сваю свабоду", — кажа басіст Akute Раман Жыгараў.
Нагадаем, вялікі сольны канцэрт гурта Akute адбудзецца 11 снежня ў мінскім клубе Re:Public.
Праект "Еўрарадыё live" ― гэта канцэрты і інтэрв'ю з музыкамі, якія транслююцца он-лайн з нашай студыі.