Алег Ларычаў: Збіццё — гэта прызнанне. Значыць, трэба рабіць больш

Алег Ларычаў: Збіццё — гэта прызнанне. Значыць, трэба рабіць больш

Збіты каардынатар стрыт-арт праекта SIGNAL Алег Ларычаў лічыць напад на сябе помстай за вулічнае мастацтва, што выходзіць на мінскія сцены. 

"Для мяне асабіста гэты напад застаецца загадкай. Спрабую зразумець — і не магу зразумець, — кажа Ларычаў у інтэрв'ю Еўрарадыё. — Але я асабіста збіраюся рабіць больш. Бо мы посцім-посцім нешта, арганізоўваем, а рэакцыі няма і няма. А тут такая яркая рэакцыя! Гэта такі мне быў пінок пад зад, што час не толькі займацца інфармацыйнай працай у інтэрнэце, але і падумаць пра новыя муралы".

4 красавіка двое невядомых збілі Алега Ларычава ў пад'ездзе яго дома, калі ён вяртаўся з крамы. Ні грошай, ні тэлефон, ні іншыя рэчы нападнікі не ўзялі. Ларычаў звязвае тое, што адбылося, з асвятленнем у "сігналаўскіх" суполках пратэстных графіці, якія апошнім часам з'яўляюцца ў Мінску і Мазыры. 

Спачатку на сцяне ў цэнтры сталіцы "праступіла" выява экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай з подпісам "Гэта я прыдумала падатак на дармаедства". Далей там жа з'явіўся экс-прэм'ер, а цяпер кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Аналагічныя стрыт-арты былі зробленыя ў Мазыры. 

Пасля гвалтоўнага разгону шэсця на Дзень Волі сацыяльныя графіці вярнуліся ў Мінск: на сценах з'явіліся партрэты міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча і кіраўніка АМАП Дзмітрыя Балабы. Першы падпісалі "Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС", а другі — "Гэта я кірую разгонамі мірных сбораў грамадзянаў. За вашыя грошы".

Цалкам размову з Алегам Ларычавым слухайце тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі