Аляксандр Глеб трапіў у лік самых горшых трансфераў “Барселоны”

Аляксандр Глеб трапіў у лік самых горшых трансфераў “Барселоны”

Самы вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб трапіў у лік самых горшых трансфераў “Барселоны”. Яго склалі чытачы аўтарытэтнага іспанскага выдання Marca. У “Барсу” Глеб трапіў у 2008 годзе з лонданскага “Арсенала” за 15 мільёнаў еўра. Аднак замацавацца ў асноўным складзе сярод суперзорак ён не змог, але канчаткова з клубам развітаўся толькі ў 2011-м. Самым горшым трансферам “Барселоны” чытачы іспанскага выдання прызналі ўкраінскага абаронцу Дзмітрыя Чыгрынскага ў 2009 годзе за 25 мільёнаў еўра.

Цяпер Аляксандру Глебу 36 гадоў. Апошняй яго камандай былі расійскія “Крылы Саветаў”, якія ў мінулым сезоне развіталіся з элітай. Аляксандр верагодна яшчэ думае, ці працягваць кар’еру, ці развітацца з ёй. У прэсе з’яўлялася інфармацыя, што ім цікавіцца адзін з польскіх клубаў.

Аляксандр Глеб трапіў у лік самых горшых трансфераў “Барселоны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі