Аляксандр Хацкевіч пагадзіўся ўзначаліць нацыянальную зборную па футболе
Канчатковае рашэнне будзе прымаць федэрацыя.
“Так, мы ўжо абгаварылі ўмовы і тэрмін магчымага кантракту. Не схаваю, я даў згоду ўзначаліць зборную роднай для мяне краіны. Цяпер слова за федэрацыяй. Ёй прымаць канчатковае рашэнне”, - цытуе словы Аляксандра Хацкевіча сайт by.tribuna.com.
Аб тым, што намеснік кіраўніка АБФФ Сяргей Сафар’ян вядзе перамовы з Аляксандрам Хацкевічам, стала вядома на мінулам тыдні. Без трэнера нацыянальная зборная засталася ў панядзелак, пасля паразы ад славакаў, калі былы кіраўнік Георгій Кандрацьеў сышоў у адстаўку.
Аляксандр Хацкевіч на дадзены момант трэніруе “дубль” кіеўскага “Дынама”. Раней ён выступаў за асноўны склад каманды, кар’еру пачынаў у мінскім “Дынама”, неаднаразова выступаў разам з Валянцінам Бялькевічам за зборную Беларусі.