Аляксандр Кульчый будзе капітанам зборнай Беларусі ў матчы з Харватыяй

Футбалісты зборнай Беларусі сёння завяршаюць падрыхтоўку да адборачнага матчу чэмпіянату свету-2010 з камандай Харватыі. У заключны дзень минскага этапу збору падапечныя Бернда Штанге правядуць вячэрнюю трэніроўку на поле ФК "Мінск", інфармуе БЕЛТА. Капітанам каманды на матчы будзе Аляксандр Кульчый. Ён заменіць траўмаванага Аляксандра Глеба. Акрамя таго, напярэдадні трэнеры выклікалі ў размяшчэнне зборнай двух гульцоў — абаронцу салігорскага "Шахцёра" Паўла Пласконнага і паўабаронцу барысаўскага БАТЭ Сяргея Крыўца.

Зранку 4 верасня беларускі футбольны дэсант чартарным рэйсам выляціць у Заграб. У пятніцу ўвечары беларусы правядуць трэніроўку на поле стадыёна "Максімір". На ім жа ў суботу, 5 верасня, яны згуляюць з камандай Харватыі. Гэтая сустрэча будзе транслявацца ў жывым эфіры Першага тэлеканала з 21.25. Гэтыя каманды 12 жніўня сустракаліся паміж сабой у Мінску, і тады поспех спадарожнічаў харватам — 3:1.

Цяпер становішча ў 6-й адборачнай групе такое: Англія — 21 ачко, Харватыя — 14, Украіна — 11, Беларусь — 9, Казахстан — 3, Андора — 0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі