Аляксандр Лукашэнка наведае Украіну

Аляксандр Лукашэнка наведае Украіну

Аляксандр Лукашэнка ў канцы ліпеня наведае Украіну. Пра гэта паведамляе тэлеканал АНТ са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка. Запрашэнне ад украінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі Лукашэнка атрымаў яшчэ падчас іх сустрэчы ў красавіку. Цяпер ідзе падрыхтоўка візіту, распрацоўваецца комплекс пытанняў беларуска-ўкраінскіх адносін, якія будуць абмеркаваныя. Запланаванае правядзенне беларуска-ўкраінскага бізнес-форума.

Папярэдні раз Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка сустракаліся сёлета на ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (на здымку).

Аляксандр Лукашэнка наведае Украіну
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі