Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ па льготным крэдытаванні жытла

Згодна з дакументам, ільготны крэдыт ці аднаразовая субсідыя будуць выдавацца толькі адзін раз. Выключэнне складуць шматдзетныя сем'і, у якіх  павялічваецца колькасць дзяцей, адзначае interfax.by.



У адпаведнасці з новым указам, не будуць выдаваць аднаразовыя субсідыі на пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах, выдадзеных маладым сем'ям і грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах.



Ільготы для жыхароў маланаселеных пунктаў (да 20 тысяч чалавек) будуць распаўсюджвацца тых, хто будуе жылыя памяшканні ў гарадах-спадарожніках незалежна ад колькасці насельніцтва ў іх.



Пазачарговыя ільготныя крэдыты будуць выдавацца лаўрэатам спецфонду прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і спецфонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.



Прадаць кватэру, пабудаваную з дапамогай ільготнага крэдыту, можна будзе толькі праз 5 гадоў — у выпадках датэрміновага пагашэння крэдыту.



Фота — kurjer.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі