Аляксандр Лукашэнка паляціць у Грузію

Аляксандр Лукашэнка ў красавіку наведае з візітам Грузію. Пра гэта 2 лютага заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Паводле яго слоў, гэта будзе "знакавая падзея". Лукашэнка мусіць сустрэцца з грузінскім прэзідэнтам Георгіем Маргвелашвілі, інфармуе РІА "Новости".

Дарэчы у панядзелак у Мінску праходзіць паседжанне міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Леанід Заяц адзначыў, што ўзровень гэтага супрацоўніцтва "не адпавядае патэнцыялам краін", таму патрэбна актывізацыя.

Нагадаем, апошнія рабочыя візіты Аляксандр Лукашэнка здзейсніў у снежні 2014-га — у Расію і ва Украіну.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі