Аляксандр Лукашэнка правёў больш за 20 кадравых зменаў (відэа)

25 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі. Ён прызначыў міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхуту, амбасадарам у Азербайджане — Генадзя Ахрамовіча, амбасадарам у Арменіі — Ігара Назарука, амбасадарам на Кубе — Аляксандра Аляксандрава, амбасадарам у Чэхіі — Валерыя Курдзюкова. Аляксандр Турчын стаў памочнікам прэзідэнта-галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці, Сяргей Раўнейка — памочнікам прэзідэнта-галоўным інспектарам па Гродзенскай вобласці. Вольга Доўнар прызначана намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Алена Машніна — членам праўлення Нацбанка, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Аляксандра Шастакова намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва, Святланы Шаўчэнка — намеснікам міністра па падатках і зборах, Андрэя Лабовіча — першым намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны, Алы Фёдаравай — генеральным консулам Беларусі ў Беластоку.

Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Валянціна Татарыцкага першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, а Мікалая Самасейкі — першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Мікалая Токара і Міхаіла Сяркова — на пасады першага намесніка і намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама адпаведна. Было ўзгоднена прызначэнне Уладзіміра Белавуса намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, Дзмітрыя Харытончыка — намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Міхаіла Крэйдзіча старшынёй Пружанскага райвыканкама, Аляксандра Пачко — на пасаду старшыні Лунінецкага райвыканкама, а Пятра Карабача — старшыні Гарадоцкага райвыканкама.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прызначэнне Віктара Сянько членам Віцебскага аблвыканкама, начальніка міліцыі Мінскай вобласці Ігара Яўсеева — членам Мінскага аблвыканкама, Юрыя Чачукевіча — членам Мінгарвыканкама.

Фота: newsbel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі