Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Сочы

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Сочы

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з працоўным візітам у расійскія Сочы. Тут ён прыме ўдзел у мерапрыемствах другога Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 17-18 верасня. Удзельнікі форума абмяркуюць супрацоўніцтва ў галіне прамысловай вытворчасці, фармаванне прамысловай палітыкі з навокова-тэхнічнага і інавацыйнага пункту гледжання, развіццё прамысловай кааперацыі.

Плануецца таксама абмеркаваць фінансавы і маркетынгавы патэнцыял дзвюх дзяржаў, дыверсіфікацыю нацыянальных эканомік, стварэнне новых вытворчасцяў і развіццё чалавечага патэнцыялу.  

У пленарным пасяджэнні форума прымуць удзел болей за 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады Беларусі і Расіі, а таксама прадстаўнікі бізнэс-супольнасці, інфармуе БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі