Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Мікалаем на матацыкле. Фотафакт
У Мінску 24 верасня прайшло закрыццё мотасезона-2016 H.O.G. Rally Minsk. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 3 тысячы байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы, паведамляе БЕЛТА. Калона байкераў у суправаджэнні ДАІ праехала ад Кургана Славы да Палаца спорту.
Далучыўся да байкераў і кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ехаў за рулём матацыкла Harley-Davidson, на пасажырскім сядзенні якога знаходзіўся яго малодшы сын Мікалай. Сярод байкераў на фота можна пабачыць і старэйшага сына – Віктара.