Аляксандр Мілінкевіч: Беларусь можа стаць гарантам бяспекі Еўрасаюза

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

Тэму неабходнасці еўраінтэграцыі на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Варшаве падняў экс-кандыдат у прэзідэнты, навуковец Александр Мілінкевіч.

“Для нас гэта шанец і вяртанне ў сваю сям’ю, бо па менталітэту, па культуры, па гісторыі мы — еўрапейцы. Нам не дазвалялі вельмі часта гэта рабіць, нас пазбаўлялі такіх варыянтаў. Зараз нягледзячы на вайну, а, можа, і дзякуючы гэтай дзікай вайне, якую вядзе імперыя, можа, якраз у нас з’явяцца дадатковыя шанцы”.

Што трэба рабіць, каб яны сталі больш вялікімі, нягледзячы сёняшнюю крывавую бойню ва Украіне?

На думку Мілінкевіча, беларусам трэба нарэшце пазбавіцца комплексаў.

“Мы ўвесь час, калі кантачым з Захадам, кажам: “а вось у нас вока падбітае”, “а вось у нас кайданкі на руках”, “а вось у нас волі няма” і гэтак далей. Гэта ўсё праўда і трэба пра гэта казаць. Але адначасова беларусы павінны сфармуляваць пазітыўную перспектыву самі для сябе і пераканаць у гэтым еўрапейцаў.

Я ведаю і думаю, што большасць з вас гэта падцвердзіць: калі скончыцца тое, што зараз адбываецца ў нашым рэгіёне (а я ўпэўнены, што Украіна пераможа), самыя вялікія шанцы на хуткія рэформы, на праеўрапейскую працу, на трансфармацыю мае менавіта Беларусь. Няма часу доўга пра гэта казаць, але мы зробім рэформы першымі сярод усіх траіх (краін) і гэтаму будуць спрыяць розныя чыннікі.

Мы можам стаць прыкладам пераўтварэння і, што важна для Еўропы, мы станем адным з гарантаў бяспекі ў гэтым рэгіёне. Так, Пуцін можа стаць яшчэ больш паскудным, і гэта можа быць для нас пагрозай. Але самай вялікай пагрозай застаецца тое, што расійскі народ паверыў у сваю выключнасць. Атрымалася фашызацыя расійскага грамадства. Гэта вельмі небяспечная справа і нам прыйдзецца, нягледзячы на гэта, ісці па волі да Еўропы”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі