Полк імя Каліноўскага: Ціханоўская — лідэрка, але дэмсілы ў крызісе

Беларускі ваяр / Архіў Палка імя Каліноўскага 

Беларускі ваяр / Архіў Палка імя Каліноўскага 

Полк імя Каліноўскага прызнае Святлану Ціханоўскую прадстаўніцай беларускага народа. Але разам з тым канстатуе сістэмны крызіс у беларускіх дэмакратычных сілах. 
Пра гэта на канферэнцыі Новая Беларусь заявіў прадстаўнік ПКК Павел “Віллі” Кухта.

“Спачатку дэакупацыя, знос рэжыму і пабудова спрыяльных умоў для новых выбараў, — упэўнены ваяры палка. — Усяго гэтага можна дамагчыся пры ўмовах адзінага моцнага нацыянальна-аб’яднанага руху”.

У палку кажуць, што ва ўмовах вайны, куды ўцягнута Беларусь, ўсё грамадства адкрыта ці падпольна павінна працаваць на войска. І гэта павінна быць не ўфармаце, што кожны займаецца сваімі справамі і час ад часу мы каардынуемся ці кансультуемся. Ваяры адказваюць самым дарагім — жыццём і здароўем. Палітыкі павінны адказваць сваёй рэпутацыяй.

“Каб асэнсаваць свае памылкі, павінна смеласць”, — падкрэслівае Павел Кухта.

У палку ўпэўнены, што прычыны крызісу не ў тым, што Азараў ці Сахашчык не справіліся з мэтамі, якія паставілі падчас жневеньскай канферэнцыі. Змена празвішчаў нічога не зменіць, як і не зменіць тое, што дрэнных лукашыстаў памяняюць на добрых — гэта не стратэгія вызвалення.

“Калі вашай мэтай з’яўляецца вызваленне радзімы і вяртанне, трэба яднацца”.

На думку ваяроў, сёння, як ніколі, патрэбна аб’яднанне сілавога, палітычнага і рэсурснага блокаў і адзіная структура, якой яны будуць падпарадкоўвацца.

Полк імя Каліноўскага гатовы спрыяць развіццю дэмакратычнага руху і быць вайсковым цэнтрам. Восенню у Кіеве адбудзіцца вялікая канферэнцыя, падчас якой ваяры заявяць пра свае планы.

Асноўная мэта — выхад з крызісу і тупіка, ў якім знаходзіцца беларускае грамадства.

Канферэнцыя "Новая Беларусь 2023" пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра загінулых за свабоду Беларусі. Перад пачаткам мерапрыемства было аб'яўлена пра яшчэ адну смерць беларускага дабраахвотніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі