Аляксандра Сасновіч на "US Open" прайграла Каралін Вазняцкі
У 1/32 фінала 20-гадовая беларуская тэнісістка саступіла больш рэйтынгавай датчанцы — 3:6, 4:6.
Адзначым, што Сасновіч — 120-я ў рэйтынгу WTA, Вазняцкі — 11-я. Для беларускі гэта быў першы ўдзел у асноўнай сетцы турніраў "Вялікага шлема". У Нью-Ёрку Аляксандра Сасновіч (на здымку) выйрала тры матчы кваліфікацыі і паядынак 1/64 фінала ў Анны Шмідлавай (67-е месца ў рэйтынгу) са Славакіі — 6:4, 6:3.
На "US Open" працягвае выступаць Вікторыя Азаранка (17-я ракетка свету), якая ў сваім першым паядынку перамагла японку Місакі Доі (90-е месца ў рэйтынгу) — 6:7, 6:4, 6:1. Наступнай саперніцай беларускі будзе амерыканка Крысціна Макхэйл (43-е месца ў рэйтынгу).
Фота — bettingexpert.com, БЕЛТА