Аляксандра Сасновіч прайграла ў другім крузе "Ралан Гарос"
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (98-е месца ў сусветным рэйтынгу) у другім крузе турніру "Ралан Гарос" у Парыжы саступіла кітаянцы Чжан Шуай (38) — 2:6, 6:4, 3:6.
Прайграўшы першы сэт, беларуска змагла перахапіць ініцыятыву ў другім. Аднак у трэцяй партыі Чжан Шуай зрабіла брэйк на падачы Сасновіч і абыграла яе.
Раней у першым крузе асноўнай сеткі мужчынскага парнага разраду беларус Максім Мірны і расіянін Міхаіл Южны саступілі французскаму дуэту Квенцін Халіс / Адрыян Манарына — 6:4, 3:6, 2:6.