Аляксандру Лукашэнку падаравалі ключ. Фота і відэа
Падчас нядаўняга наведвання Дзяржаўнага мытнага камітэта кіраўніка дзяржавы чакаў падарунак.
Беларускія мытнікі зрабілі падарунак для Аляксандра Лукашэнкі. Падчас нядаўняга наведвання Дзяржаўнага мытнага камітэта яго старшыня Юрый Сянько ўручыў кіраўніку дзяржавы вялікі ключ, які лічыцца сімвалам бяспекі. На футляры — герб Дзяржаўнага мытнага камітэта і надпіс "За намі Радзіма". На відэа гэты момант гл. ад 13.40.
Нагадаем, 19 лютага падчас наведвання Міністэрства абароны Аляксандр Лукашэнка атрымаў у падарунак аўтамат. 5 сакавіка міністр унутраных спраў падараваў Лукашэнку ваенную форму новага ўзору. А 29 снежня мінулага года падчас наведвання дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў кіраўніку дяржавы падаравалі звязаныя пажылымі жанчынамі шапку, шалік, шкарпэткі і рукавіцы. Раней Аляксандр Лукашэнка перадаваў падарункі ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Гл. таксама: У Барысаве Лукашэнку падаравалі танк і С-300 (відэа)