Аляксандру Раманоўскую звольнілі з РЦАП па фрыстайле

Аляксандру Раманоўскую звольнілі з РЦАП па фрыстайле

Аляксандру Раманоўскую звольнілі з Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле. З 4 лютага яна там ужо не працуе. Звольніць раней не маглі (збіраліся яшчэ восенню), бо спартсменка была на бальнічным — залечвала траўму. У сераду бальнічны Раманоўскай закрылі і на наступны дзень адбылося звальненне.

Аляксандра Раманоўская асудзіла гвалт з боку сілавікоў супраць удзельнікаў мірных пратэстаў, выступіла за новыя выбары, уступіла ў Свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі. Пасля гэтага і пачаўся ціск на яе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі