Аляксей Калюжны – у пяцёрцы лепшых бамбардзіраў чэмпіянату Расіі па хакеі
Беларус Аляксей Калюжны, нападаючы омскага “Авангарду” ўвайшоў у пяцёрку лепшых бамбардзіраў чэмпінату Расіі па хакеі. У сераду ў хатняй гульні ён зарабіў 3 выніковых бала (1 закінутая шайба
і дзве галявыя перадачы). “Авангард” упэўнена перамог “Сібір” з лікам
6:2. Такім чынам, у Калюжнага цяпер 34 ачкі (16 шайбаў і 18 пасаў) у 33
матчах.