Аляксей Янукевіч выйшаў з лякарні і збіраецца ачуняць да з'езду БНФ
Намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча выпісалі з лякарні. Палітык ідзе на папраўку. У інтэрв'ю Еўрарадыё ён паведаміў, што цэлы тыдзень у яго не было паляпшэння здароўя.
Але апошнія пару дзён яму стала лепш. Зараз Аляксея Янукевіча дактары наведваюць дома:
Янукевіч: “Дактары прапісалі некаторыя лекі, якія ў асноўным стымулююць абмен рэчываў і сасуды... Ну і прагназуюць, што да канца тыдня павінна быць нармальна”.
Нагадаем, што ў лякарню Аляксей патрапіў пасля аўтааварыі 3 жніўня ў Мінску. Мікрааўтобус з п'яным кіроўцам ехаў на чырвонае святло і пратараніў аўтамабіль палітыка.
Пацярпелага даставілі ў шпіталь у непрытомным стане.
Па словах Янукевіча, да партыйнага з'езду, прызначанага на восень, ён мяркуе цалкам ачуняць. Нагадаем, што на з'ездзе адбудуцца перавыбары лідэра партыі.
Аляксей Янукевіч — адзін з кандыдатаў.