Амерыканскага школьніка застрэлілі за цацачны аўтамат

Трагедыя адбылася ў Паўночнай Каліфорніі, у горадзе Санта-Роса. 13-гадовы Эндзі Лопес падабраў на дзіцячай пляцоўцы цацачны аўтамат Калашнікава і накіраваўся да дома свайго сябра. Па дарозе ён трапіўся на вочы памочнікам шэрыфа, якія патрулявалі вуліцы.

Са спіны паліцэйскія не змаглі зразумець, што перад імі падлетак. Яны запатрабавалі кінуць зброю. Хлопчык павярнуўся, дула цацачнага аўтамата было накіраванае на паліцэйскіх. Тыя адкрылі агонь на паражэнне.

Лейтэнант, які вядзе расследаванне інцыдэнту, адзначыў, што аўтамат быў не надта падобны да сапраўднага. Па-першае, ён адрозніваецца ад Калашнікава памерам, па-другое, адна з дэталяў — ярка-аранжавага колеру. Гэта выразна сведчыла, што аўтамат цацачны, перадае радыёстанцыя “Эхо Москвы”.

Памочнікі шэрыфа адразу ж былі адхіленыя ад выканання службовых абавязкаў. Але іх не зняволілі, што вельмі абурыла жыхароў Санта-Росы.

Нагадаем, усяго дзень таму ў Невадзе 12-гадовы падлетак расстраляў настаўніка матэматыкі, параніў двух сваіх аднакласнікаў і потым скончыў жыццё самагубствам.

Фота: Reuters.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі