Амерыканскі Бацька: заходнія СМІ знайшлі шмат агульнага між Трампам і Лукашэнкам

Дональд Трамп і Аляксандр Лукашэнка
Дональд Трамп і Аляксандр Лукашэнка

Сярод галоўных тэм перад выбарамі прэзідэнта ЗША былі не толькі ўзрост кандыдатаў, іх праграмы і пазіцыі па ключавых пытаннях. Шырока абмяркоўвалася і магчымасць фальсіфікацыі выбараў з боку адміністрацыі дзейнага прэзідэнта Дональда Трампа. А таксама варыянт, што ён папросту адмовіцца прызнаваць сваё паражэнне. Знаёма, так?

Аналогіі знаходзяць і амерыканскія СМІ. Некалькі публіцыстаў у апошнія месяцы параўноўвалі Трампа з Аляксандрам Лукашэнкам і праводзілі паралелі паміж падзеямі ў ЗША і ў Беларусі.

Байдэн у ролі Ціханоўскай?

У рэдакцыйным артыкуле CNN, які выйшаў у канцы верасня, аўтар задаецца пытаннем: што будзе рабіць сусветная супольнасць, калі Трамп адмовіцца прызнаваць вынікі выбараў? У якасці прыкладаў такога развіцця падзей прыводзяцца Беларусь, Венесуэла, Абхазія і Асеція. Цікавая кампанія для ЗША.

У кастрычніку The New York Times выпускае алармісцкую калонку пад назвай "Амерыцы можа спатрэбіцца міжнароднае ўмяшанне". Тут галоўныя паралелі — якраз з Беларуссю.

"[Трамп. — Еўрарадыё] неаднаразова заяўляў, што не прыме вынікі выбараў у выпадку пройгрышу. У такім выпадку Джо Байдэн павінен пераняць прыклад Ціханоўскай і звярнуцца па дапамогу да сусветнай супольнасці", — пісалі ў газеце, прыводзячы ў прыклад выступ Святланы Ціханоўскай у ААН.

Американский Батька: западные СМИ нашли много общего между Трампом и Лукашенко
Трамп выдатна ладзіць з дыктатарамі / Reuters

Выснова, да якой прыходзяць журналісты, таксама цікавая:

"У той частцы мозга, якая ставіць у аснову асноў выжыванне, ён, магчыма, ведае, што апошняе, што павінны бачыць амерыканцы, — гэта мірныя пратэсты, якія вымушаюць дыктатара пакінуць сваю пасаду. Некаторыя паралелі настолькі відавочныя, што нават дзіця можа іх заўважыць".

Яшчэ адна амерыканская газета, The Philadelphia Inquirer, заклікала сваіх чытачоў не сумнявацца "наконт зайздрасці Трампа да аўтакрата".

"Або ў яго гатоўнасці стварыць хаос на выбарах і цалкам сказіць вынікі галасавання. Або ў абыякавасці да расійскага ўмяшання".

Але выснова ў газеце дастаткова лагічная — асабліва ўлічваючы, што ў беларускага лідара досведу ў выбудоўванні вертыкалі ўлады больш на 22 гады:

"Мы не Беларусь, таму Трамп не зможа стаць паўнавартасным Лукашэнкам. Але цяпер і да студзеня тыя, каму неабыякавая дэмакратыя, павінны сцерагчыся спроб Белага дома сфальсіфікаваць выбары 2020 года ў стылі Трампа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі