Амерыканскі марпех-адстаўнік расказаў пра службу на... Марсе

Фантастычную гісторыю амерыканскага вайскоўца пераказала брытанскае выданне Mirror. Мужчына заявіў, што быў адным з камандзіраў сакрэтнага касмічнага флота (нібыта, такі існуе), які падначальваўся шматнацыянальнай арганізацыі "Earth Defense Force" ("Служба абароны Зямлі"). Яго рыхтавалі да гэтай місіі тры гады на сакрэтнай базе на Месяцы — "Lunar Operations Command". На Марсе ён, нібыта, служыў 17 гадоў. Там яму даводзілася сутыкацца не толькі з амерыканцамі, але і з грамадзянамі Кітая і Расіі.

Выданне адзначае, што аповед Кэя фантастычны, аднак не адзіны, ёсць і іншыя падобныя сведчанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі