Амерыканскія танкі праводзілі манеўры каля мяжы з Беларуссю. Відэа

Пяць самых сучасных амерыканскіх танкаў М1А2 "Абрамс" узялі ўдзел у сумесных з літоўскім войскам вайсковых вучэннях на Пабрадскім палігоне пад Вільняй. Яны з'явіліся ў Літве некалькі тыдняў таму — былі дастаўлены з ЗША і Нямеччыны. Гэта частка праграмы NATO па забеспячэнню бяспекі балтыйскіх саюзнікаў, заявіў міністр абароны Літвы Ёзас Алекас, які пабываў на палігоне. Як вядома, у Літве і іншых краінах Балтыі заклапочаныя пагрозай агрэсіі з боку Расіі.

Як інфармуе ВВС, у вучэннях узялі ўдзел каля 150 амерыканскіх вайскоўцаў.

Фота: bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі