Аналітык: Выключэнне з “чорнага спісу” ЕС — знак уладам Беларусі

Нагадаем, Савет ЕС скараціў спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў. Былі знятыя ўсе абмежавальныя меры ў дачыненні да былой намесніцы рэдактара газеты "СБ. Беларусь Сегодня" Ганны Шадрынай і дзвюх беларускіх кампаній — спіртагарэлкавага завода "Аквадзіў" і "Спорт-пары".

Андрэй Елісееў: “Гэта можна лічыць сігналам з боку Еўрапейскага саюза да гатоўнасці, каб нармалізаваць адносіны. Бо зараз павялічыліся дыпламатычныя кантакты паміж беларускім Міністэрствам замежных спраў і ЕС. Еўрасаюз паказвае, што гатовы ісці наперад, але галоўнай умовай застаецца вызваленне палітвязняў”.


Таксама гэты крок паказвае, што з “чорнага спісу” ЕС можна выйсці, дадае аналітык. Для гэтага дастаткова даслаць ліст у органы Савета ЕС.

Палітычнае рашэнне пра візавыя і эканамічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі было прынятае Саветам ЕС 31 студзеня 2011 года ў Брусэлі, калі міністры замежных спраў Еўрасаюза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах Еўрасаюза павінны быць замарожаныя.

Са спісу неўязных у Еўрасаюз выключаная Ганна Шадрына


Фота — Fotoliaarsdigital

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі