Дэлегацыя Еўрапарламента можа прыехаць у Беларусь у сярэдзіне чэрвеня

Як паведамляе сайт ucpb.org, дэлегацыя будзе складацца з шасці парламентароў. "Мы б не хацелі, каб беларускі бок праводзіў селекцыю складу, — кажа Качмарэк. — Калі паездка адбудзецца, то мы не будзем ніякім чынам садзейнічаць легітымізацыі сённяшняга парламента і не маем намеру прасіць такой сустрэчы, тым больш у сценах Палаты прадстаўнікоў. А вось з палітвязнямі нам сустрэцца было б важна".


Адзначым, што сёння прадстаўнікі беларускай апазіцыі сустрэліся ў Еўрапарламенце не толькі з Філіпам Качмарэкам, але і з віцэ-спікерам Яцакам Пратасевічам і экс-старшынёй Ежы Бузекам. Найперш гаворка ішла пра "рэзалюцыю Палецкіса" ды пра ацэнку цяперашняй сітуацыі ў Беларусі.

Палецкіс: “Умова ранейшая — вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў”

У Брусэлі адкрыўся Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі


Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі