Сёння Еўрапарламент зацвярджае даклад Юстаса Палецкіса
Гэта будзе канчатковае зацвярджэнне справаздачы пра сітуацыю ў Беларусі, якую падрыхтаваў дакладчык.
Надалей Еўрасаюз стане будаваць сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі на падставе дакладу і рэкамендацыяў, якія змяшчае гэты дакумент, адзначае Радыё "Свабода".
У першай версіі дакладу, якую абнародавалі напрыканцы траўня, адзначалася паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе. Прадстаўнікі палітычных партыяў і праваабаронцы абурыліся такімі фармулёўкамі.
9 ліпеня камітэт па замежных справах Еўрапарламента ўхваліў даклад у другім чытанні. Перад тым у дакумент было ўнесена каля 300 паправак.
Нагадаем, што ў каментарах Еўрарадыё Палецкіс выказаўся за вызваленне і рэабілітацыю палітвязняў.
Фота — www.alfa.lt