Еўрапарламент ухваліў даклад Палецкіса пра сітуацыю ў Беларусі

Дакумент адрасаваны Еўракамісіі, Вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі, Савету ЕС і дзяржавам — сябрам Еўрасаюза, інфармуе БелаПАН.



Нагадаем, што даклад, які падрыхтаваў літоўскі еўрадэпутат Юстас Палецкіс, у першым чытанні ў траўні выклікаў шырокі грамадскі рэзананс. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі і праваабаронцы абурыліся з-за таго, што ў дакладзе гаварылася пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе. Сам Палецкіс у адказ на гэтыя абвінавачанні казаў, што свае высновы зрабіў на падставе інфармацыі беларускіх праваабаронцаў. Потым у даклад было зроблена каля 300 паправак. І ў ліпені камітэт па замежных справах Еўрапарламента разгледзеў яго ў другім чытанні і ўхваліў.



Пры абмеркаванні дакладу 11 верасня дэпутаты неаднаразова падкрэслівалі, што абавязковая ўмова для пачатку любога дыялогу з Мінскам — вызваленне і рэабілітацыя ўсіх беларускіх палітвязняў. У дакуменце таксама гаворыцца, што саміт Усходняга партнёрства ў Вільні сёлета ў лістападзе "можа стаць важнай магчымасцю для паляпшэння адносін паміж Беларуссю і ЕС пры ўмове, што беларускія ўлады вызваляць і рэабілітуюць усіх палітвязняў".



Даклад рэкамендуе Еўрасаюзу ў аднабаковым парадку спрасціць парадак выдачы віз для беларусаў і зменшыць іх кошт з 60 еўра да ўзроўню, прымальнага для беларускіх грамадзян. Таксама рэкамендуецца ў поўнай меры выкарыстоўваць магчымасці для выдачы бясплатных віз у ЕС.



Фота — paleckis.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі