Еўранэст: Ад Уладзіміра Макея мы яшчэ не атрымалі ніводнага адказу

У аўторак у рамках трэцяй пленарнай сесіі Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранэст) праходзіць пасяджанне рабочай групы па справах Беларусі. У ёй удзельнічаюць у якасці назіральнікаў прадстаўнікі беларускай апазіцыі. А вось міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей не прыехаў.

Вось што распавёў Еўрарадыё супрацоўнік сакратарыята “Еўранэста” Міхал Чапліцкі:


“Мы заўсёды высылаем запрашэнні беларускаму міністру замежных спраў, на кожнае пасяджэнне Еўранэста, але мы яшчэ не атрымалі ніводнага адказу ад Уладзіміра Макея. Афіцыйная пазіцыя беларускіх уладаў такая, што пакуль Еўранэст не запрашае беларускіх парламентароў, міністр замежных спраў не будзе ўдзельнічаць у гэтых паседжаннях. Таму гэта фактычна толькі фармальнае запрашэнне. Пісьмова ён дакладна не адказаў на яго. Але магчыма, інфармацыя пра тое, што ён адмовіўся, магла неафіцыйна патрапіць праз беларускую амбасаду ў Брусэлі”.



Адзначым, што ў Брусэль прыехалі прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", Партыі БНФ, руху "За Свабоду", кампаніі "Гавары праўду!" і аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".


З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца тут.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі