Анатоль Капскі: З Дулубам цяпер і блізка няма кантракту

Анатоль Капскі: З Дулубам цяпер і блізка няма кантракту

Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі пракаментаваў паведамленні ў СМІ пра змену галоўнага трэнера каманды. Тэлеканал “Беларусь 5” у пятніцу ў Twitter паведаміў, што новым галоўным трэнерам БАТЭ стаў Алег Дулуб, а яго памочнікамі — Дзмітрый Молаш і Васіль Хамутоўскі. Цяперашні галоўны трэнер Аляксандр Ермаковіч, нібыта, пераходзіць у ЦСКА, дзе стане асістэнтам Віктара Ганчарэнкі.

Еўрарадыё датэлефанавалася да Капскага, каб даведацца, наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці. “Цяпер няма і блізка нідзе кантракту з Дулубам, — кажа старшыня праўлення ФК БАТЭ. — З Молашам не кантактавалі ўвогуле на гэтую тэму. І з Хамутоўскім таксама нічога няма… Калі будзе, тады мы гэта апублікуем на нашым сайце”.

Капскі абураны, што “проста блізка яшчэ не дамовіліся, а ўжо ідуць навіны”.

Па інфармацыі Еўрарадыё, Алег Дулуб ужо вярнуўся ў Беларусь з ЗША, дзе наведваў сваю дачку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі