Анатолю Ляўковічу забаранілі выступаць ад імя Аб'яднаных дэмакратычных сіл

Такое рашэнне было прынята на сённяшнім пасяджэнні прэзідыюма Аб'яднаных дэмакратычных сіл. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лебедзька.
Анатоль Лябедзька: “ Прызідыюм адмоўна рэагуе і на змест, і на інтэрв’ю. І пакуль не вызначыцца партыя са сваёй пазіцыяй па Ляўковічу, мы пакуль прыпыняем для яго мажлівасць выступаць ад імя АДС як сустаршыні АДС”.

Нагадаем, што старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч у інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня” пакрытыкаваў апазіцыю ды прапанаваў ўладзе супрацоўніцтва з яго партыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі