Андрэй Кабякоў у Маскве дамаўляўся пра пастаўкі тэхнікі і харчавання

Андрэй Кабякоў у Маскве дамаўляўся пра пастаўкі тэхнікі і харчавання

У Маскве 28 верасня прайшла сустрэча мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым. Як паведамляе сайт gosnovosti.com, бакі абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, пашырэнне паставак беларускага харчавання і тэхнікі ў расійскую сталіцу. Абмяркоўвўся таксама ўдзел беларускіх арганізацый у праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў маскоўскага метрапалітэна.

Сабянін адзначыў, што Мінск і Маскву звязвае вялікі тавараабарот і супрацоўніцтва ў розных сферах: "У апошнія гады нашы адносіны бурна развіваюцца. Мы пачалі закупляць у вялікіх аб'ёмах беларускую тэхніку, трактары для жыллёва-камунальнай гаспадаркі — каля паўтары тысячы адзінак толькі за апошнія два гады. Каля тысячы беларускіх аўтобусаў, тралейбусаў ездзіць па маскоўскіх вуліцах". Мэр Масквы асабліва адзначыў пастаўкі харчовых тавараў у 2014 годзе.

У сваю чаргу Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што пастаўкі тавараў з Беларусі ў Маскву працягваюць расці: "За сем месяцаў 2015 года беларускіх прадуктаў харчавання пастаўлена ў Маскву больш чым на паўмільярда долараў". Па яго словах, Беларусь зацікаўленая ў пастаўках сучаснай высакаякаснай тэхнікі ў расійскую сталіцу.

На фота: У цэнтры — Сяргей Сабянін, справа ад яго — Андрэй Кабякоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі